Новости проекта
С Новым годом и Рождеством!
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

21 ЛЮТАГА-МІЖНАРОДНЫ ДЗЕНЬ РОДНАЯ МОВЫ>>>

Дата: 20 февраля 2024 в 11:57, Обновлено 20 февраля 2024 в 14:37
43 просмотра

21 лютага ў свеце адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Першапачаткова з такой ініцыятывай выступіў Бангладэш. Менавіта ў гэтай краіне 21 лютага 1957 года загінулі пяць студэнтаў, якія адстойвалі права навучацца на роднай мове
Подробнее>>

     Зараз у нашым рознакаляровым і рознагалосым свеце налічваецца больш за шэсць тысяч моваў. Палова з іх пад пагрозай знікнення. Дзеля захавання моў, якія апынуліся на парозе знікнення, міжнародны фонд UNESCO абвясціў дзень роднай мовы — каб хоць у такі дзень на іх загаварылі, пра іх успомнілі.

     Родная мова шмат не патрабуе. Але калі ўжо назваў яе роднай, калі лічыш яе такой для сябе — павінен жа быць перад ёй хоць нейкі абавязак. Ці хоць часам пра яе думаць. Калі хоць палова з тых сямідзесяці чатырох працэнтаў, якія падчас апошняга перапісу назвалі роднай мовай беларускую, падумае аб яе лёсе — значыць, не ўсё яшчэ страчана. Хоць адзін дзень. Калі будзе яе афіцыйнае міжнароднае свята.

     Калі ты чуеш яе — ці то сучасную літаратурную, ці змешаную "трасянку", або мясцовую дыялектную — ведай, што гэта ўсё яна — наша беларуская мова. Не адварочвайся, а прымі яе, бо яе месца ў тваёй краіне. Нашы бацькі, дзяды і прадзеды нямала зрабілі, каб беларуская мова была прызнаная як роўная сярод іншых моў свету.

      Дык не дай  загінуць ёй, жывой і непаўторнай, “з легендаў і казак” сатканай, “вобразнай, вольнай, пявучай”,  цудоўнай роднай мове.

План работы

Аўторак

20 лютага

Мова родная – мова модная

1

Лінейка «Дзень роднай мовы»

2

Размяшчэнне на сайце ўстановы адукацыі

інфармацыйных матэрыялаў аб рэалізацыі праграмы правядзення Тыдня роднай мовы “Як ты дорага мне, мая родная мова!“

3

Конкурс малюнкаў “Пад небам сінім”

4

Конкурс «Загадкі з роднай хаткі»

5

Малюнак “Маё любімае слова на беларускай мове”

6

Воблака слоў “Камплімент роднай мове”

7

Рухомы перапынак «Беларускія народныя гульні»

8

Мульціманія па-беларуску ці «Беларускія мультфільмы:Дыснею і не снілася»

9

Інтэрактыўная гульня «Знаўцы беларускай мовы»

Серада

21 лютага

На роднай мове размаўляю

10

Акцыя «Пажаданні на роднай мове»

11

Музабоз “Сучасныя беларускія кампазіцыі”

12

Крыжаванкі «Знаўцы роднай мовы»

13

Флэш-батл “Хуткамоўкі”

14

Відэаролік “Зямля бацькоўская мая”

15

Віктарына “Не маўчы па-беларуску”

16

Квэст-гульня “Зямля мая загадкавая”

Чацвер

22 лютага

Смак роднай мовы

17

Квэст-гульня «Смачна есці»

18

Інтэлектуальная гульня «Ведай свой край»

19

Гульня-падарожжа «Ці ведаеш ты сваю мову»

20

Мульціманія па-беларуску ці «беларускія мультфільмы:Дыснею і не снілася»

21

Гульня «Ланцужок слоў»

22

Падвядзенне вынікаў

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.