Новости проекта
Лето на финише, а мы — на старте нового учебного года!
С окончанием учебного года!
Выставление четвертных отметок
Согласование ГИАЦ
Аттестат соответствия системы защиты информации
Архив электронного дневника.
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 1 человек

100-ГОДДЗЕ З ДНЯ НАРАДЖЭННЯ ІВАНА ШАМЯКІНА>>>

Дата: 27 января 2021 в 22:21, Обновлено 27 января 2021 в 22:46
350 просмотров

Сёлетні год – знакавы для нашай Гомельшчыны і наогул для ўсёй Беларусі: 30 студзеня спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння Івана Шамякіна і ўсяго праз тыдзень, 8 лютага, 100-гадовы юбілей Івана Мележа.
Імя народнага пісьменніка Беларусі Івана Шамякіна добра ведаюць і любяць чытачы.
Яго кнігі "Крыніцы", "Трывожнае шчасце", "Сэрца на далоні", "Снежныя зімы", "Атланты і карыятыды", "Петраград - Брэст" і многія іншыя складаюць шматтомны летапіс мінулай эпохі, яскрава і ўсебакова раскрываюць лёс беларускага народа ў XX стагоддзі.
Далей>>

Сеть публичных библиотек города Гомеля

        Нарадзіўся Іван Пятровіч Шамякін 30 студзеня 1921 г. у вёсцы Карма Добрушскага раёна Гомельскай вобласці ў сям’і лесніка.

       Сям’я часта пераязджала.          Пасля заканчэння сямігодкі вучыўся ў Гомельскім тэхнікуме будаўнічых матэрыялаў, які скончыў 1940 г. Па нaкіpaвaнні паехаў у Бeлacтoк, дзe працаваў тэxнікaм пpaмкaмбінaтa, aлe xyткa быў пpызвaны ў Чырвоную Армію. З 1940 г. служыў пад Мурманскам, быў курсантам вучэбнай батарэі зенітна-артылерыйскага дывізіёна. У час Вялікай Айчыннай вайны — камандзір гарматы, камсорг дывізіёна. Ваяваў пад Мурманскам, Кандалакшай, Петразаводскам, удзельнічаў у вызваленні Польшчы, у баях на Одэры. Пасля дэмабілізацыі восенню 1948 г. вярнуўся на радзіму. У 1945—1948 гг. настаўнічаў у вёсцы Пракопаўка Церахаўскага раёна. З 1946 г. вучыўся на завочным аддзяленні Гомельскага педагагічнага інстытута. У 1948 г. пераехаў у Мінск.

Скончыў Рэспубліканскую партыйную школу пры ЦК КП(б)Б (1950). Працаваў старшым рэдактарам Беларускага дзяржаўнага выдавецтва, у 1952—1953 гг. быў галоўным рэдактарам альманаха «Советская Отчизна» (цяпер часопіс «Нёман»). З 1954 г. — намеснік старшыні, з 1966 г. — сакратар, з 1968 г. — другі сакратар, з 1971 г. — першы намеснік старшыні, у 1976—1980 гг.— першы сакратар праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1980—1990 гг. — галоўны рэдактар выдавецтва «Беларуская Савецкая Энцыклапедыя».

Памёр 14 кастрычніка 2004 г., пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.



 

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.